 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
А калісьці і я прачынаўся у бацькавай хаце. Чэрвень. Раніца. Росы і цішыня. На гародзе сьпявае паціху маці Пра маладога жаўнера, пра гнядога каня. А над вокнамі мята п'е сонца гарачае, I глядзяць мне у вочы красой нерастрачанай Сінія касачы. Маладосьць з краю у край мяне весела кідала, Колькі кветак дзівосных пабачыў і зьмяў! Ля адных вырашаў, што бадзяцца абрыдла, Каля іншых шаптаў я чыёсьці імя. Любаваўся, глядзеў на краіны я розныя, А пісьмо ад сястры напявала пра росныя Сінія касачы. Не пасьпелі у шчасьці як сьлед пакупацца мы, – Бомбы сьвіснулі, пырснула першая кроў. Хата вочы закрыла дашчанымі пальцамі, Каб не бачыць гора гаспадароў. Прашаптала матуля на ростані: «Лёс такі!..» I прыніклі журботна да градак пялёсткамі Сінія касачы. Пяць франтоў мяне пылам гарачым абсыпалі, За вайну перамерана тысячы вёрст. З успамінамі крочыў пад ветрамі сіплымі I з надзеяй на студзеньскім холадзе мёрз. I заўсёды здалёк, праз прасторы вялікія Усьміхаліся мне і дамоў мяне клікалі Сінія касачы. Нехта бруднымі ботамі, пэўна, іх вытаптаў, Выбіў градкі, спаліў невысокі паркан. I не мае аздобы зямля працавітая, I сумуе па кветках маўклівы туман. Прыйдзе час – зноў збудуем мы хаты утульныя, А цяпер – біць дык біць! I за сьлёзы матуліны, I за сінія касачы.
1942
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2021. Беларусь, Менск.
|
|
|