Мы з табой прыдумалі Расею, Бо Расеі той даўно няма, У якой бароды шабляй брыюць І стаіць, нібы француз, зіма У Маскве і, палячы карціны, Сонныя французы, як жанчыны, Грэюцца на вуліцах начных. Мы з табой прыдумалі краіну, Дзе няма бальшавікоў жывых, Ды навокал шныраць азіяты І славянскую псуюць нам кроў. Ну а нам з табой ісьці ў салдаты І карміць магільных чарвякоў. Мы з табой прыдумалі Расею, У якой Масква – ня трэйці Рым. Нам за гэта чарапы абрыюць І са сьвету выжывуць зусім, Бо з табой прыдумалі Расею, А Расеі той няма...
|
|