Галоднаму паэту
Нічога ніколі нідзе не прасі, Усьмешку сваю, быццам бомбу, насі, Бо бедны, багаты – у час свой памрэш. І нехта ўсё ж прыдзе калісь на клады, І спынецца побач: «Які малады...», І ўспомніць малітву, нібыта твой верш. А сёньня ты ў бары, галодны, сядзіш І слухаеш песьні пра сыты Парыж, Якому на нас, беларусаў, пляваць. Закончыцца ноч і закончыцца год, І зь Менска ўзьляціць на Парыж самалёт, Якім толькі ў вершах ты будзеш лятаць...
|
|