 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я аглядаў чужыя гарады, Не нашы помнікі не нашай славы – I быў ад крыўды зрок сьлязой засланы, I біў у скроні думкі ток круты: Нелітасьцівы быў наш лёс, браты: Красу, што продкі зь любасьцю стваралі, Чужынцы зь лютасьцю агнём сьціралі, Каб не ўцалелі нават і сьляды. Але сьціхаў няўчуты крык бяды – I паўставала зь небыцьця нанова Краса ў абліччы каменя і слова, Каб зноў зрабіцца прахам праз гады. I зноў кляліся прадзеды-дзяды: "Сто раз памром, а не пакінем верыць У нашу заўтрашнюю славу-веліч, У нашы заўтрашнія гарады!.." I зноў нам сьвеціць ранак малады, Свой новы лёс народ упарта творыць. Адкуль жа ў песьні праступае горыч? З глыбінь вякоў... Там – бездань гаркаты.
1983
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|