 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Балядны маналёг Францыска Скарыны
|
каля 1490 – каля 1551
|
Я спытаў у людзей: «Як жывеце, браткі?» «Слава Богу, яшчэ мы жывём...» – адказалі мне ўсе. І ў пустыя кішэні схавалі глыбей кулакі. Як цярпліва мой люд да магілы нядолю нясе. Я спытаў у царквы: «Што стаіш без крыжоў, без званоў?» І ўздыхнула царква, і ўзьляцелі вароны з царквы. Праз асфальт зь небыцьця праступіла нявінная кроў І згарэла празь міг у зялёным агмені травы. Я спытаў у забытых магіл: «Хто вас так патаптаў?» Толькі глуха магілы бяз слоў прастагналі ў адказ. А над горадам шэрым анёлак самотны лятаў, Нёс у белай руцэ распатрошаны процівагаз. Я ў Айчыны спытаў: «Ці чытаюцца кнігі мае?» Завішчэў-закрычаў ля карыта раскормлены Хам: «Што нам кнігі твае, кніга есьці людзям не дае!» Сапраўды не да кніг, калі сьвіньні забраліся ў Храм! Час ня той, век ня той, толькі ўсё як было, так і ёсьць: Адны ў поце гібеюць, другія спраўляюць гульбу, Гаспадар-беларус на Айчыне жыве, нібы госьць, І бясконца за волю, за мову вядзе барацьбу. І хацеў я праклясьці сябе і вярнуцца ў Нябыт, Але вецер залётны мне з пляца, як зь неба, прынёс Галасы маладых, што казалі ўсю праўду пра быт І пра кнігі мае, і народа чарнобыльскі лёс. І пайшоў я на пляц, і пабачыў «Пагоню», сьцягі, І пачуў сваю мову і песень прывольны разьліў, І адчуў: родны край не заменіш ніякім другім Аніколі, Ніколі, Нідзе І нічым на зямлі!
1991
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|