Шлях пясчаны, пыльны, доўгі. І царква каля дарогі, У якой ня бралі шлюбаў – Адпявалі самагубаў. Шлях пясчаны, звон і вецер. Ты куды ідзеш, паэце? Перапеў пра ўсё, што ведаў, Быў паэтам між паэтаў. Стаў шукаць сябе ці Бога – І вакол цябе – нікога. Толькі шлях пясчаны, доўгі. І царква каля дарогі, Толькі сьпісаныя сшыткі Ды дарэмна лёс пражыты.
|
|