 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ефрасіньня
|
Балада аб жаночай волі
|
На фрэсках лік яе жаўцее, Сухі, як ліст, і гожы цяжка... Прадслава, ўнучка Чарадзея, Упарта хоча стаць манашкай. «Навука дзеўку папсавала!» – Старыя па вуглах скуголяць. Але яна была – Прадславай! А слава вымагае волі. Счарнеў аж з твару горды бацька. Жаніх гульбою ганьбу глушыць. А маці!.. Што ж казаць пра маці... А слава да таго ж – і мужнасьць. Жанкі! Такі наш выбар будзе Паўсюль, няўмольна і адвечна: Ці – крыж на маладыя грудзі, Ці – церам зь цемрай чалавечай. Балюча нам даецца воля. Заплаціш мужнаю душою. А дзеці?! Што належыць болей – Сваё радзіць? Вучыць чужое? І што на што мяняць ня варта – Ні адгадаць, ні прадугледзець... ...Прадслава хоча стаць упарта Сьвятой – і вольнаю, як вецер.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|