Ці крыж, ці крылы – застаюся з тым, Што даў Гасподзь, нявечнае, як Рым. Чаго жадаць мне звыш таго, што ёсьць? У Вавілоне – выпадковы госьць, І ў маскарадзе птушак і багоў Мой лёгкі сьлед затопчуць зноў і зноў. На пляцы, дзе гандлююць белым сном, Мне адчыняе дзьверы ціхі дом. Ня танчаць там, не прадаюць, ня лгуць. А тое, што Гасподзь даў, берагуць. Ці крыж, ці крылы... Воцат ці віно... Мне дадзена на ўсё жыцьцё – адно.
|
|