 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Леся Украінка
|
Старасьвецкае каханьне
|
...Вітаю ясны край, дзе я бывала, І дзён калісьці правяла нямала, А шчасьця ні хвіліны не спазнала... #Леся Украінка
Бераг мора вясну вітае. Квецень вішняў. Эдэм сухотных. І вішнёвы сок праступае Гэтак часта на вуснах родных. У кавярні ад гукаў цесна, Набягаюць хвалямі гукі. І на плеценых ручках крэслаў, Як празрыстыя, вашы рукі. Паглынае пясчаны бераг Сьлёзы-вішні майго каханьня... Я ж для вас – ці сястра па веры, Ці хаўрусьніца па змаганьню. Ну зірніце! Ці ж я – пачвара? Ці на шчасьце правоў ня маю? О мужчыны, адданцы мараў, Вы – забойцы жанчын адданых. Разумею я ўсё: ахвярнасьць, Гэраізм і сьвятую мэту... Толькі ўбачце ж ва мне, упарты, Вы жанчыну, а не паэтку. Зразумейце: сама я – вішня Пад абцасам вашым няўважным... Вось – барвовая пляма... Цішэй... Сок вішнёвы... Гэта ня страшна. Як душа, аблятае квецень, Філіжанку рука губляе. І прысела за столік трэйцяй Госьця, што ад болю збаўляе. Аднаго з нас Дадому просіць, У свой сьвет, дзе няма бяздомных. ...Крым і мора. Плач безгалосы. Квецень вішняў. Эдэм сухотных.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|