Усё, што нараджалася, – памрэ, Але ніколі быць – не перастане. Як цяжка думкай сэрца адагрэць, Калі зь яго даўно сышло каханьне. Яно – ня ў нас. Рыпіць навокал сьнег, Зь якога не зьляпіць чароўных замкаў. Усё, што нам прымроілася ў сьне, Трымаюць пазалочаныя рамкі. Памерлага каханьня вэрнісаж. Цудоўны дом... Але, на жаль, ня наш.
|
|