 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Не пытай, чаго ўздыхаю Раз-па-разу гарачэй: Не пытай, ці я кахаю Сінь вазёрную вачэй. Не пытай, куды імклівіць Ручаінка думак-мар; Не пытай, ці я шчасьлівы Ў цеплыні дзявочых чар. Не пытай, аб чым я мару Вечароваю парой, Калі водблескам пажару Сонца зьнікне за гарой. Не пытай, ці сэрца звоніць, Калі ты, у час такі, Валасы мае і скроні Песьціш дотыкам рукі. Не пытай, чаму іскрыста Зіхацяць каралі слоў, І чаму я так срабрыста Рассыпаю дум цяпло. Не пытай, чаму ня плача Залацісты летні дзень. Не пытай!.. Сама ты бачыш: Я – шчасьліўшы ад людзей.
3.VIII.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|