 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Ты прыйдзі, як засьвецяцца зоры Дыямэнтамі ў высі нябёс. Сядзем побач з табой, пагаворым Пра жыцьцё, пра каханьне і лёс. Будзем слухаць пад вэлюмам ночы Таямнічых істот галасы, Буду ласкава зорыць у вочы, Буду песьціць твае валасы. Абніму я цябе і пяшчотна Пацалункамі ўкрыю чало. Я забуду аб долі самотнай, Як адчую каханьня цяпло. Месяц к нам у вакенца загляне, Усхвалюе пачуцьці, й бяз сну Я сустрэну ружовае раньне І яшчэ раз услаўлю вясну. Ты прыйдзі, майго сэрца жаданьне, Безь цябе болей жыць не магу. Ты прыйдзі! Я ўсю сілу каханьня Для цябе аднае берагу. Ты прыйдзі! Няхай сэрца ня плача. Я сваею цябе назаву. Ты прыйдзі! Няхай людзі убачаць, Што шчасьлівы і я наяву.
19.XI.1943 г.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|