 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Праводзіла з дому... На ўзьмежку бацькоўскага поля: «Сынок мой... – сказала, – які ж мне наказ табе даць? Ніколі ня збочваць з дарогі – зайздросная доля. Ды хай не міне цябе доля дарогу губляць. Хай зьведаеш ты Нежалобную долю блуканьняў, Хай знойдзеш – і зьнішчыш, Хай дойдзеш – і кінесься прэч, Спазнаеш Сустрэчу У час спусташальных расстаньняў, Спазнаеш Расстаньне У час невыносных сустрэч. Хай страціш ты многа, Каб долі сапраўднай ня страціць». Ён жыў гэтай доляй. Кахаў. Расставаўся. Блукаў. Дадому вярнуўся: «Сынок мой, – спыталася маці, – Знайшоў ты ці страціў?..» Заплакаў – I ў ногі Упаў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|