Ня зь першага крыку, Ня зь першай сьлязіны, Ня зь першага сьмеху Пачаўся быў я, а пачаўся быў зь першага сьнегу Над плошчай вакзальнай, дзе ты мяне ціха гукнула, I перш чым гукнула – Пазнала, Прызнала, Пачула, I перш чым сьляды нашы, зьбегшыся, рушылі побач, I перш чым у дом наш прыйшла варажбіткаю поўнач, I перш чым цябе анідзе Назаўсёды ня стала – Сьняжына апошняя Першага сьнегу Растала...
|
|