 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Вы чыталі Міцкевіча; ціха трымцелі між пальцаў з дробным шрыфтам старонкі; стаяла сьляза у вачах. Нехта ўнізе, далёка, імкліва прабег па асфальце. Нехта крыкнуў у цемру: «Бадзяюцца тут па начах». Нехта бразцуў дзьвярыма – панеслася рэха дварамі і, расьпятае, сьціхла на сініх ваконных крыжах. I ўзмахнулі Вы раптам, як белае ўночы, рукамі, схамянуліся, нібы ад ветру званочкі ў лугах. О мая крывічанка, мая дарагая, пяшчота ахінае душу маю ў гэткі трывожлівы час. Хай жа крые на сьвеце на гэтым Вас Бог ад самоты, калі ўсё ж такі нельга шчасьліва злучыць яму нас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|