Экспрэсія, альбо Аднойчы, прыслухаўшыся да свайго голасу
|
Шукай мяне, рэха, ня там, дзе лацьвей, дзе мне не да сьмеху, дзе ў полі разьвей. I там, дзе прыстойна, дарма не шукай, і там, дзе застойна, і там, дзе шугай. Шукай мяне ўпарта ня там, дзе няма, дзе пільная варта і замак-турма, дзе ў лесе памерлым ні гуку, хоць плач, дзе выцьвілі пэрлы і жоўты касач... О, рэха! Аднойчы спаткаемся мы далей ад калючых дратоў і турмы, далей ад памерлых лясоў і балот, ад выцьвілых пэрлаў і крыкаў «народ!», далей ад вар’ятаў, сьляпых і глухіх, ад здрады і кратаў, і словаў благіх. Аднойчы ў блакіце раскутых нябёс, аднойчы ды ў жыце, у холадзе рос, у тле папялішчаў, у цьвілі кладоў, у цемры гарышчаў бяэьлюдных дамоў... О рэха! Аднойчы спаткаемся мы. Вось будзе пацеха, вось будуць грамы!..
24.III.1992.
|
|