У пакоі маім альвасы не цьвітуць, але гэта не азначае, што я тым часам не аматар кветак. У сьне мне зьнўляюцца краскі лета залацістых паўвыспаў. Там гэтаксама, як тут, гарсэтна, і хапае працы рукам. Там шыпшыняцца плошчы. Пушчы каранямі ўрасьлі ў базальт, а ў каньёнах, зарослых плюшчам, рязьліваецца нейчы альт. Сьніцца мне пра сады, дзе ружы, дзе язьмін і блакітны бэз; сьніцца, што, малады і дужы, з маладою я п’ю шартрэз; сьняцца сны-паралелаграмы, кубаэльфадратызмы дзён; сьняцца травы, адсутнасьць хамаў; сьніцца дзедаў ляжак-услон; сьняцца моры, лясы, бязьлюдзьдзе, толькі я ў зеляніне гор; сьніцца ўсё, што было й што будзе; сьніцца мне: я ляту да зор.
25.X.1992.
|
|