Мой бог даўно мяне пакікуў, адрокся д’ябал назаўжды, і валасоў маіх мякіну ня мыюць жоўтыя дажджы. I сябра, славаю абраны, плюгавым стаў і зьнік з вачэй, і я нічый цяпер падданы, і мне цяпер крыху лягчэй. Назад вярнуўшыся ў цянёты імхоў, ядлоўцу і расы, я п’ю з чмяліных тонкіх сотаў за грэх жаночае красы.
|
|