РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Славамір Адамовіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Размова зь сябрам
Мяне хапае на кароткі верш,
на лёгкі флірт з прыемнаю жанчынай,
а што я зьдзейсьніў у жыцьці найперш –
ня ведаю, як, зрэшты, і прычыны.
 
I ўвогуле – я дбаю пра сябе,
сябе люблю, ў сабе люблю капацца,
сябе выносіць на сваім гарбе,
кяб потым жа сабе і падабацца.
 
I часта мне даводзіцца ірваць
на целе ўтаймавальную кашулю,
бо хочацца кахаць, каб не скаваць,
жыцьцё зьмяніўшы на пятлю ці кулю.
 
Пра кулю я, аднак, усё ж зманіў,
бо зброя ў нас даўно не прадаецца,
і піва не заўсёды на разьліў,
ды і на вынас хутка зноў зьвядзецца.
 
Так і жывём. А што да маіх вершаў,
дык гэта ад таго, што ні рубля,
што продак мой жыцьцё сваё завершыў,
ніколі не хадзіўшы ў сабалях.
 
Вось так, браток, а словам ты ня вер,
бо прыгажосьць адна і варта ўвагі.
Дарэчы, дай дзясятку напавер:
я ўжо даўно заходжуся ад смагі.
 
3.VI.1990.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.