Калі прыходзяць фраеры ў кавярню, а я адзін за столікам, і пуста у філіжанцы з абламанай ручкай, мне сумна, злосна мне, сьвятло вялікай люстры тяксама раздражняе, за стойкаю бармэн агідна тлусты; а я, хацеў бы я тады душы знаёмай сваю душу хоць крышку прыадкрыць, хацеў бы паказаць, як пакрыёму блакітным палымцом яна гарыць; гарыць, але чаму і для каго, і дзеля чаго гарыць? Аднак жа вяртаюся ў кавярню, дзе пусто, дзе фраеры, шархочучы «капустай», бяруць маўкліва на душу па сто. Адзін сяджу, а сільфы ды анёлы пакінулі мяне сам-насам з чымсьці, чаму я не магу знайсьці найменьня, і не магу я ўстаць, каб ціха выйсьці, і ўсё хутчэй ідзе працэс гарэньня.
|
|