Мароз. Нікога не люблю (часова). Паўзе нізамі курс валют, як гук басовы. Купляю ў краме капялюш вялікі, чорны, каб захінаў мяне ад сьцюж сырых, надворных. Заходжу ў паб, дзе піва дух, і п’ю там каву, раве з дымаміка рок-зух – радыё «Wawa».
13.XII.1998. Варшава.
|
|