Я іду пад чорным парасонам, чорны гальштук, чорны гарнітур. Чую за сьпіной гудкі клаксонаў і машын напорысты алюр. Пад нагамі сьцелецца бетонка, веснавое сонца нада мной, праваруч мяне сьмяецца звонка дзеўчынёшка а чорнаю касой. Высыхаюць хутка тратуары і бралі высотных камяніц, і гарыць прываблівасьць на тварах у сустрэчных дзёрзкіх маладзіц. Разьмяняць рубель на карамелькі па-суседзку ў краме я прашу крамшчыцу віхрастую. З бутэлькі піва п’ю, а потым – саграшу. Потым зноўку спорны дождж пральецца, потым я напару з маладой дзеўчынёхай, што заўжды сьмяецца, можа быць, што весела са мной.
|
|