Калі ён казаў, што мы роўныя ў сяброўстве, я ўнутрана пасьміхаўся. Ён вучыў мяне быць свабодным, не зважаючы на краты – і я стаўся вязьнем, бо здолеў іх убачыць. Ён ведаў самы просты спосаб, як разбурыць горад, – і я застаўся зь іншага боку руінаў... Ён нічога ня мог узяць у мяне. Усё, што я ўмеў – тлумачьшь яму пра яго. I калі б мы не сустрэліся, ён бы ўсё адно прыдумаў мяне. Напэўна, і цяпер, стоячы на высокім гаўбцы (ці мосьце), ён рытуальна падпальвае альбо падносіць да вуснаў піва і прыдумляе рэплікі для нашае размовы.
2003
|
|