РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Жылка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Незразумелае
Як малой ты хапала агонь,
І казала з трывогаю маці:
«Гэта жыжа, дзіцятка маё!»
Ты сьпяшалася ручкі прыняці.
 
А цяпер вось каханьня агню
Аддаеш пачуцьцё ты і сілы,
А заўважыць хто гэта табе –
У адказ ты сьмяешся так міла...
 
1921
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.