штодня/ да мяне прыходзіць чалавек/ і кажа што мы з ім –/ лепшыя сябры,/ толькі я гэтага ня памятаю/ я раю яму паменей глядзець/ танных аме- рыканскіх фільмаў,/ але ён усё адно прыходзіць// урэшце мне гэта надакучвае/ і я пачынаю пагаджац- ца,/ прашу яго падрабязьней распавесьці/ пра на- шае сяброўства,/ каб успомніць// ён распавядае,/ а я займаюся сваімі справамі,/ ня надта слухаючы,/ але й не пярэчу,/ калі чую рэчы,/ якія не маглі са мной здарыцца// увесь час я крадком пазіраю/ ў бок дзьвярэй, чакаючы,/ калі зойдзе тая,/ што наза- вецца маёй/ адзінай
11 кастрычніка
|
|