РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусі
Калі б імя тваё было малітвай,
я стаў бы вернікам, якіх не адшукаць.
Калі б яно было іржавай брытвай,
ў руцэ трымаў бы, ўпэўнены стрываць.
 
Калі б імя тваё было канонам,
я стаў бы тлумачальнікам яго.
Калі б яно было па-за законам,
ўсё роўна б ставіў праваруч свайго.
 
Калі б імя тваё паўстала вежай,
я б быў падмуркам для яе сьцяны.
Каб імені твайму паклон належыў,
я б тысячу разоў зрабіў зямны.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.