 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я хацеў бы сустрэцца з вамі на вуліцы, дзе яднае шыхты наш спрадвечны штандар. Хай хістаецца сьвет – човен не перакуліцца – наша права пабачыць нябёсы бяз хмар! Я хацеў бы сустрэцца. Хай з кожным дзясятым, з тых, хто крыкам крычыць, пра радзіму ці сьмерць, з тых, каго я хацеў бы пасьля назваць братам, ці ўжо болей ніколі і справаў ня мець. Я хацеў бы сустрэцца. Хай толькі вачыма. I да скону мне хопіць хвіліны такой. Трэба верыць, бо вера ўсё робіць магчымым... I яшчэ трэба вуліцай крочыць адной!
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2022. Беларусь, Менск.
|
|
|