РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Лясун
Зыходзіць ноч, і толькі ветрык
гуляе ў вершалінах дрэў,
і поўня пазірае ў нетры
лясоў. А там агонь гарэў.
 
Агонь бяз коміна і печы,
як бор адвечны і дзікі.
Ён быў чужы, не чалавечы,
гарэў у пушчы скрозь вякі.
 
Ды зараз згас, застаўся прысак,
як шэры прывід-напамін.
Памёр лясун, і росны высах
сьвітанак ў цені між ялін...
 
30.XI.2001.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.