РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Тэрцын
Стагоддзяў шэрая заслона,
таемных дзеяў даўніна,
на падлакоцьці дрогкім трону
і ў кубку моцнага віна,
дзе подых гаспадарскі сьпіць...
Удава самотная адна
яго трымае, але піць
ня хоча. Зараз – не пара.
Чакае і вяртаньне сьніць
назад свайго уладара:
адчыніць браму вартавы,
князь стане пасярод двара
не пераможаны, жывы...
Вось нейкі гук зрывае сон,
як вэлюм ў панны з галавы, –
падковаў грукат! Не, ня ён...
I рэха доўга паўтарае
калісь накладзены праклён.
Князёўна зноўку засынае...
 
4.XI.2001.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.