РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я зьбягу ад вялікага гораду,
ад сваёй невымоўнай тугі.
Не бярогся я восені змоладу –
гэта пекла ў тры жоўтых кругі.
 
Я зьбягу, далібог, як найдалей,
ніцма лягу з разьбегу ў траву.
Стану цененькай радыёхваляй
і далей ад этэру зьбягу.
 
Закручуся, як вожык, у лісьце
і прасплю ў кубле да вясны.
Пэўна, гэта найлепшае выйсьце.
Вось цікава, ці сьніць вожык сны?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.