РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ня ліце гэты келіх поўны.
Мне кроплі досыць каб адчуць –
скажу – ня схочаце пачуць.
Ня ліце гэты келіх поўны.
Ён небясьпечны быццам ртуць,
сьмяротны для вар’ята поўні.
Ня ліце гэты келіх поўны.
Мне кроплі досыць, каб адчуць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.