РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Анатолю Івашчанку

 
Такім надвор’ем трэба жыць,
сягоньня паміраць ня можна.
Лятуць сьняжынкі асьцярожна.
Такім надвор’ем трэба жыць.
I быць ва ўсім, ў імгненьні кожным,
у кроплі, што на шкле дрыжыць.
Такім надвор’ем трэба жыць,
сягоньня паміраць ня можна.
 
25.X.2003.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.