РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Маё тут існаваньне
мае праявы дзьве:
самога з сабой ліставаньне,
ці ўстрыманьне ледзьве.
Маё затыканьне адтулін,
з якіх непакоем дзьме.
Лёс бацькаў, і лёс матулін,
і дзедаў у барадзе.
На гэтым няўцямным сьвеце,
на гэтай пакутнай зямлі
я сам і «Бацькі і дзеці»,
і птушка ў мёртвай пятлі.
Маё тут існаваньне,
мая экзістэнцыя тут –
зьнішчэньне сябе дазваньня,
мой рынг і на рынзе кут.
Маё шляхецкае права
апошняе ночы з сабой.
I скончаны крывава
перад люстэркам двубой.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.