Неба любіць ваду, бо бачыць у ёй сваё адлюстраваньне. Вада любіць неба, бо глядзіць на яго, як на сябе. Зямля любіць дождж, бо пасьпявае ў кроплі, што падае, паглядзець на свой адбітак. Кропля любіць чалавечае вока, бо думае, што гэта маленькае неба. I мала памыляецца, бо вока таксама нараджае кроплю – сьлязу.
|
|