РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
той, хто чакае дажджу,
не пакрыўдзіць яго парасонам,
не схаваецца ў хату, як далей,
ў пераход ці засцаны пад’езд.
 
той, хто чакае сонца,
не начэпіць на нос акуляраў,
не абмажацца брыдкім крэмам
і ў салярый ня ступіць нагой.
 
той, хто чакае ночы,
ня ўключыць сьвятла ў пакоі,
не прыпыніцца пад ліхтарняй,
ці ў мігценьні рэкламнай лухты.
 
той, хто чакае ветру,
да яго ніколі ня сходзіць,
не зьняволіць яго ў ветразь
і у млын, як каня, не ўпражэ.
 
той, хто чакае свой час,
не спытае: «Калі ўжо нарэшце?»
не адкажа, што доўга зьбірацца
і няма дзе пакінуць ключы.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.