РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
На ценькім валаску жыцьцё трымаецца
табе здаецца, што ляжыш на дне.
Я веру – у цябе ўсё атрымаецца
і будзе лад, ды толькі без мяне.
 
Гарыць душа, у нябыт зрываецца
і не мігціць сьвятло ў вакне –
з гадамі і благое забываецца –
і будзе лад, ды толькі без мяне.
 
Раман жыцьця чырвоным стрыжнем правіцца
і ісьціны няма нат у віне.
Міне і гэта, бо ўсё мінаецца
і будзе лад, ды толькі без мяне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.