РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі нарэшце надыходзіць час,
калі з зямлёй разьвітвацца нам трэба
так дзіўна раптам ўсім бракуе неба,
калі нарэшце надыходзіць час.
I не спытаць нікога: «Ў чым патрэба?» –
не мы ўжо выбіраем, але нас.
Калі нарэшце надыходзіць час,
калі з зямлёй разьвітвацца нам трэба.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.