РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Усевалад Сьцебурака
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі разьвядзе жыцьцё
вас у бакі далёка
і пралятуць гады
ды пралятуць аблокі,
і пэўны ня будзеш нават
было ўсё напраўду, ці...
Пазнаеш яе ў дзяўчыне
гадоў васемнаццаці.
I думаць пачнеш, зьнямелы,
як мог ты тады спаткаць
каханьне, што іншых змушае
адзіную тую кахаць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.