Сваркі ды звадкі псуюць нам жыцьцё, Як надакучыла гэта усё... Ранкам туманным сяду ў цягнік: Дзе ты, загадкавы той мацярык? Станцыя Радасьці, Шчасьця, Каханьня – Бедаў і гора няма там нізваньня. Льецца зь нябёсаў там дзіўны струмень, Божае ласкі чароўны прамень. Хадою павольнай пайду па расе, Спынюся ў нейтральнай якойсь паласе, Зірну я спаволі назад, скуль прыйшоў – Там строгія постаці ўмерлых дзядоў. Са скрухай, дакорам іх вочы глядзяць, Што ўнукі ня ўмеюць жыцьцё шанаваць... ...Сваркі ды звадкі псуюць нам жыцьцё, Як надакучыла гэта усё. Ранкам туманным сяду ў цягнік: Дзе ты, загадкавы той мацярык? Станцыя Радасьці, Шчасьця, Каханьня – Бедаў і гора няма там нізваньня...
|
|