Што напісаць яшчэ пра мову? Ўжо колькі вымаўлена слоў! Аб тым, што родная, гаротная, І перанесла зьдзек і зло. Што талерантная, рахманая, Нібы такі і наш народ, Што толькі йшчэ не запрашае Залезьці да сябе ў гарод. А некаторыя рупліўцы, Што зь ліку інтэрнацыяналістаў, Глядзяць у бок чужой сталіцы, А ў нас тут, кажуць, проста «край» «Северо-Западный», які Ўжо існуе тут два вякі. З другога ж боку, «Велька Польшча» Крычыць, што ў нас тут «крэсы всходне» І іхняя польская мяжа Аж да Смаленска пралягла. А Берасьцейская ускраіна Гаворыць, што нібы Україна, Ды, праўда, там яшчэ яцьвягі Зь лясоў выходзяць на абсягі. А Гомля? Ўвогуле Расея, Вось гэтак, пане-дабрадзею?! А вы пра нейкіх беларусаў. Ды тут няма чаго і слухаць! Ну, вось такая ў нас размова Прайшла, хоць і была пра мову.
|
|