РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Млын
Меле млын высокі.
На сівым вяку
меле нашу долю,
меле на муку.
 
Засыпаюць ў жорны
жыта-Беларусь,
перамелюць з горам,
з болем ператруць.
 
Млынары чужыя,
варажосьць наўкруг,
адсяваюць сіты
беларускі дух.
 
Меле млын высокі
ўдзень і уначы,
некаму прыйдзецца
горкі хлеб пячы.
 
1939
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.