РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня жаль
Ня жаль нам юнага жыцьця,
ня жаль нам рожавага сёньня, –
мы дзён адходзячых працяг
асьвецімо агнём паходняў.
 
І ў братніх, змораных грудзёх
пад рызманом зь цьвярдога зрэб’я
надзею збудзім новых дзён,
акрылім дух, каб ўзьняўся ў неба.
 
Бо бурным віхрам сьмелых дум
і верных душ ахвярным жарам
агонь трэ' ў попеле раздуць,
а ў сэрцах выклікаць пажары.
 
Ў граніт трэ' веру ўзмацаваць
і сілу ў цягліцах патроіць,
каб кажны путы ўмеў парваць,
на рубяжох каб стаў гэроем.
 
Ў агні куецца новы час!
Ударым ўсе ў гарон ахвотна
за прадзедаў сьвяты адказ,
за славу Крыўі несьмяротнай!
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.