РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Іду паволі
Іду паволі цяністаю сьцежкай.
Разам з ночай так добра маўчаць.
Ў дыме хмараў блішчыць галавешкай
бляды месяц і зоры мігцяць.
 
Недзе збоку шумлівае места
муціць гоманам ночы спакой.
Нейкі цень, быццам дух бесшалестны,
цёмным крыльлем махнуў прада мной.
 
Вецер ціха гальлё нагінае,
пахне мёдам цяжкіх каласоў.
Можа, гэта з далёкага Краю
чад павеяў з стагодніх лясоў?..
 
1942
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.