 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Туманныя хмары прыкрылі сьвітаньне, павіс над зямлёю праклён і адчай, ўсё ж ў сэрцах ня сьціхла стыхія змаганьня за волю народа, за любы наш Край. За долю нашчадкаў, за родныя гоні, за шум крывічанскіх квітнеючых ніў нясём мы аддана жыцьцё на далонях і шчасьце людское, і гожыя дні. Нi сум і нi сьлёзы нам сэрцаў ня крышаць, нявольнай пакоры ня знаем зусім. Мы сілай змаганьня і воляю дышам, мы путаў ня хочам, ня будзем насіць. Мы вырасьлі ў зьдзеку, у віры змаганьня; за лепшае заўтра сярмяжных братоў бяз слова сумлеву, бязь ценю хістаньня даць буйную голаў з нас кожны гатоў. Насуперак злыдняў, народнай пакуты ударым, як помсты караючы гром, парвем назаўсёды чужацкія путы, а трэ' будзе згінуць – бяз скаргі памром... Купляючы волю крывёю і потам, згарым адкупленьня ахвярным агнём, загінем, як песьня з чароўнаю нотай, як колас падцяты са сьпелым зярнём... На нашую долю, на нашыя плечы вялікія справы Бог сяньня ўзлажыў. Купляем, як Бог наш, жыцьцём чалавечым мы волю для нашых патоптаных ніў. Хто брат наш – той з намі ў рашучай гадзіне, скрываўлены Край наш гэрояў заве. На межах упаўшы, браты, не загінем, у памяці вольных жыць будзем навек. Народнае шчасьце мы выкупім ў боі, пад вёсны засеем зялёную рунь – шумець будуць нівы над вольнай Дзьвіною, над Бугам, над Нёмнам: «Жыве Беларусь!»
1947
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|