РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Іду супроць долі свае нецьвяроза,
губляючы гора, зьбіраючы сьлёзы.
Усё пад зямлёю, боль толькі ня гіне,
туга не сьціхае па любай Краіне.
Супольна зь нявольным народу цярпеньнем
сум душу жалобіць нудою і ценем.
Зямля мая-маці, о дай мне магчымасьць
парваць Табе путы адвагай і чынам,
кроў верную й думаў бурлівыя воды
разьліць аж да каплі за долю народу,
і бурыць, і ставіць, і бачыць вачыма
свабоду і волю убогай Айчыны...
То ж ёсьць мая мроя, жыцьця майго мэта,
крывіцкая воля і шчасьце паэта!
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.