РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Мне не ўдалося узьляцець пад неба,
акелзаўшы дыван зачараваны,
і звонкай славай жыць заместа хлеба,
і песьні слухаць, не спазнаўшы ранаў.
 
Прайшла рабом па дзікай зьмерзлай грудзе,
на цьвёрдых нарах прастагнала ночы,
бо слухала, як глуха плачуць людзі,
як над іх горам дзікуны рагочуць.
 
І бачыла, як дні плывуць балесна
ды б’ецца сэрца пад штыком трывожна,
як замірае стоптаная песьня
і ўвысь падняцца з ланцугоў ня можа...
 
1956–1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.