РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хто?
Хто боль мой ўвесь зьбярэ і ў словы згорне,
той жаль душы, якое не змаглі?
Жыцьцё маё – агарак сьвечкі сёньня
на алтары пакутнае зямлі.
 
Крывавіў боль, надзея палымнела,
сплывалі сьлёзы воскам на алтар.
О Беларусь, мой галубочак белы
ад чысьціні нязьлічаных ахвяр.
 
1956–1960
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.