РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Памутнелыя вочы ў тузе...
Так бы бегчы ў палі, не спыняцца.
Сабака на ланцузе,
жалезны ланцуг на сабацы.
 
Назаўсёды стрыманы бег,
век ланцуг цягаць давядзецца.
Жаласьлівы сабачы брэх
не кранае людскога сэрца.
 
Брэша – б’юць, і ня брэша – б’юць.
Дзень і ноч – туга, адзінота.
Ў чарапок недаедкаў нальюць...
Так на волі пабегаць ахвота!
 
Бег кароткі сабачых дзён.
Дагараюць сны маладыя.
Ланцуга глухі перазвон
на нявіннай сабачай шыі...
 
Люты, 1981.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.