РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Уладзімеру Караткевічу

 
У жыцьці ў цябе ўдараў нямала,
іх ня меней, як матчыных сьлёз.
Не хавай сваіх ран пад забралам –
я іх бачу душою наскрозь.
 
Толькі ведаю: ў хмурнае сёньня
ці ў няведамы заўтрашні час
не разжалішся ты, не застогнеш,
не адкінеш з далоняў мяча.
 
Добра так! Лістападавым танцам
стаў вятрыска бярозы круціць.
Не прыстала патомку паўстанцаў
зьбітай сьцежкай ісьці па жыцьці.
 
Ты суровым Дняпром ўзгадаваны,
ты напоены хваляй з глыбінь.
Помач Маці-Радзіме і сёньня –
найвярнейшы, найздатнейшы сын.
 
1967
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.