РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ларыса Геніюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Беларусь маю зноў закавалі,
толькі путы навокал зьвіняць.
Гіне юнасьць на шэрым Урале,
але праўды – яе не скаваць!
 
Яе нельга апутаць дратамі,
зь цемры ў неба крыніцаю б’е,
яна ў нас, яна зь вернымі, з намі,
верце ў праўду, будзіце яе!
 
За яе непахісна і дружна
рвіце жудасьць кайданаў і крат,
за яе падымайце аружжа,
за свабоду, за сонца для хат!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.